Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Адпрацоўка розных тэхналогій, у тым ліку тых, якія ў шэрагу выпадкаў сёння ўжо не прымяняюцца, дазволілі ўпершыню стварыць беларускую медыцынскую вакцыну, распавёў генеральны дырэктар «Белвітуніфарма» Сяргей Бальшакоў, як піша «Спутнік».

Неабходнасць ва ўласнай супрацьвіруснай вакцыне ўзнікла падчас пандэміі каранавіруса. Хоць у краіне не было патрэбных кампетэнцый, за новую задачу ўзяліся навукоўцы.

Цяпер на тэрыторыі фармацэўтычнага прадпрыемства разгарнулася новая вытворчасць. Скончаць аб'ект ужо вясной 2024 года. Вакцыны для чалавека патрабуюць ачысткі ў 4-5 разоў вышэйшай, чым для жывёл, таму спатрэбілася ўзвядзенне новага будынка.

Сёння медыцынская вакцына праходзіць клінічныя выпрабаванні на жывёлах. Яны скончацца ў верасні, праз паўгода з пачатку тэстаў. Ужо ў кастрычніку вакцыну апрабуюць на добраахвотніках.

Чытайце таксама:

І зноў «жэстачайшым чынам». Лукашэнка паабяцаў разабрацца з прыпіскамі ў вакцынацыі насельніцтва

У Беларусі задумалі стварыць вакцыну ад грыпу

Універсальная вакцына супраць грыпу становіцца ўсё больш рэальнай

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?