Артапед Аляксандр Піпкін. Скрын відэа БТ

Артапед Аляксандр Піпкін. Скрын відэа БТ

Стаж працы Піпкіна — больш за 20 год. За гэты час доктар правёў 5,5 тысячы аперацый. На форумах пра яго адгукаюцца як пра добрага спецыяліста.

Піпкін раней працаваў у клініцы «Мерсі», уласнікаў якой звязвалі з сям'ёй Лукашэнкі. У 2022-м ён звольніўся з клінікі і з'ехаў за мяжу. 

У сюжэце БТ Аляксандр Марксавіч расказвае, што ў Германіі, каб дасягнуць такога ж узроўню, які быў у яго ў Беларусі, трэба прайсці доўгі шлях. Атрымаўшы дазвол на працу, першы час можна працаваць толькі асістэнтам доктара.

«Хацеў вярнуцца, бо сум па радзіме замучыў, мне там цяжка было», — кажа мужчына.

Таксама ў сюжэце згадваецца, што ён быў у Каардынацыйнай радзе (найхутчэй, размова пра пашыраны склад рады). Але пасля, кажа, палітыкай стала займацца нецікава. Ні ў якай дзейнасці КР доктар не ўдзельнічаў.

З яго слоў, ён хацеў выйсці з арганізацыі, калі крымінальная справа была заведзеная, але механізму выхаду не было.

«Мне хочацца займацца сваёй любімай справай», — кажа Піпкін пра свае планы ў Мінску.

Камісію па вяртанні стварылі ў лютым 2023 года. Узначаліў яе генпракурор Андрэй Швед. Сярод удзельнікаў — тэлепрапагандыст Рыгор Азаронак, колішні кіраўнік федэрацыі хакея, а цяпер «сенатар» Дзмітрый Баскаў, перабежчык з апазіцыі, заснавальнік «Круглага стала дэмакратычных сіл» Юрый Васкрасенскі, прапагандыст Вадзім Гігін.

У маі генеральны пракурор Андрэй Швед заяўляў, што ў камісію па вяртанні паступіла больш за 70 зваротаў.

У ліпені «Кіберпартызаны» сцвярджалі, што за пяць месяцаў працы лукашэнкаўскай «камісіі па вяртанні» ў Беларусь свае дакументы даслалі 16 чалавек.

Чытайце таксама:

Апублікавалі склад камісіі, якая будзе вызначаць лёс «збеглых». Ён дэманстратыўна адыёзны

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

«Камісія па вяртанні» пайшла па сваяках актывістаў

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Кіберпартызаны распавялі, колькі чалавек звярнуліся ў камісію па вяртанні

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?