Аляксей — IT-інжынер. Скончыў фізматшколу з залатым медалём і ВНУ з чырвоным дыпломам. У дзяцінстве яму быў пастаўлены складаны дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя», піша «Вясна».

Гродзенца асудзілі да 3 гадоў калоніі паводле шэрага артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 366 КК (пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы), арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 185 КК (прымус).

Апроч таго, з Аляксея спагналі кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым на суму больш за 4 500 рублёў. Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Вядома, што астатнім асуджаным у калоніі было забаронена яму дапамагаць.

Тэрмін Галоўкін адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль 26 жніўня выйшаў на волю, паведаміў у сацсетках былы палітвязень Зміцер Фурманаў. У зняволенні Аляксея ўтрымлівалі 2 гады 8 месяцаў і 23 дні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?