Фота: тэлеграм-канал мэра Мелітопаля Івана Фёдарава
«Народная прыкмета: калі на акупаванай зямлі валіць чорны дым — верагодна, палае нешта варожае», — напісаў ён у тэлеграм-канале.
Ён дадаў, што паводле папярэдняй інфармацыі, пажар на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. І нібыта напярэдадні мясцовыя бачылі, як расійскія войскі завозяць у захопленыя цэхі сваю вайсковую тэхніку.
Фота: тэлеграм-канал мэра Мелітопаля Івана Фёдарава
Пры гэтым прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў заявіў, што гэта проста гарыць прамысловае смецце, а пажарныя ўжо на месцы.
Чытайце таксама:
Залужны заявіў амерыканцам, што УСУ на парозе прарыву — The Wall Street Journal
«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына





