Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У Мінску ў першым паўгоддзі з бюджэту ФСАН прафінансавалі выплату пенсій на 1 млрд 893,1 млн рублёў. «Атрымальнікамі якіх з'яўляецца амаль 462 тыс. чалавек», — удакладняюць у ФСАН па Мінску. Як паведамляецца, выдаткі на пенсіі выраслі на 20,6%, ці на 323,7 млн ​​рублёў у параўнанні з аналагічным перыядам 2022-га.

Раней інфармацыю аб колькасці пенсіянераў засакрэцілі як мінскія сацслужбы, так і Белстат у цэлым па краіне.

Напрыклад, 1 верасня 2021 года на ўліку ў сталіцы стаяла амаль 467 тысяч атрымальнікаў пенсій (па лініі ФСАН), гэта значыць прыкладна на 5 тысяч больш. У параўнанні з 2019 годам гэта на 20,6 тысячы менш.

Чытайце таксама:

Як выглядаюць беларускія пенсіі на фоне суседзяў і колькі грошай застаецца пасля аплаты камунальных паслуг

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыку з сайта прыбралі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?