Дом у Курску пасля трапляння беспілотніка. Фота: gubernator_46 / Telegram
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. На некаторых паверхах выбіты шыбы.
Фота: gubernator_46 / Telegram
А Украіну ноччу расіяне атакавалі крылатымі ракетамі.
Яны былі выпушчаныя з пяці самалётаў стратэгічнай авіяцыі з паветранай прасторы Расіі ў раёне Энгельса.
У выніку падзення абломкаў збітых ракет у Кіеўскай вобласці пашкоджана 10 прыватных дамоў, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Руслан Краўчанка.





