Здымак ілюстрацыйны. Фота: Antok Sena / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Antok Sena / vecteezy.com

Паводле нарвежскіх уладаў, у 2023 годзе 42 алені перасеклі мяжу і пасвіліся ў запаведніку «Пасвік» у расійскай Мурманскай вобласці. Расія запатрабавала за гэта кампенсацыю: па 4700 даляраў за кожнага аленя, які перайшоў мяжу, і аднаразовую выплату ў 4,4 мільёна даляраў за ўсе дні іх выпасу ў запаведніку, паведамляе Associated Press.

Каб прадухіліць пераход аленяў на тэрыторыю Расіі ў будучыні, Нарвегія стала аднаўляць загароду ўздоўж мяжы, якую паставілі ў 1954 годзе. Будаўніцтва плота працягласцю сем кіламетраў і коштам 348 тысяч даляраў завершыцца ў кастрычніку. 

З тых жа аленяў, якія нанеслі страты расійскаму ягелю, 40 ужо вярнуліся дадому, сказалі ў Нарвежскім сельскагаспадарчым агенцтве. Вяртання астатніх двух чакаюць у хуткім часе.

Чытайце таксама:

Агледзелі больш за сто хат, але знайшлі-такі сваю. Сям'я мінчукоў з'ехала ў вёску, каб радавацца жыццю і карміць аленяў

У Беларусі значна павялічылася колькасць выпадкаў гібелі капытных у ДТЗ, за адны суткі — 33 жывёліны

У Якуціі паўночныя алені спынілі пасажырскі цягнік ВІДЭА

У Свіслацкім раёне мужчына зрэзаў рогі з мёртвага аленя. На яго завялі крыміналку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?