«Мы рэкамендуем, каб да ўрока дзеці здавалі мабільныя тэлефоны ў ячэйкі, каробкі. Мабільны тэлефон адключаецца, здаецца настаўніку і пасля завяршэння ўрока на перапынку навучэнцы могуць ім скарыстацца.

На ўроку настаўнік вырашае, калі і якім чынам можна выкарыстоўваць мабільны тэлефон», — адзначыла Ірына Каржова.

Паводле яе, дзеці ўжо, маўляў, не могуць уявіць жыцця без мабільнага тэлефона, таму сістэма адукацыі мусіць пад гэта падладжвацца. Але трэба абмяжоўваць выкарыстанне гаджэтаў на ўроках, бо гэта адцягвае ўвагу вучняў.

У той жа час настаўнікі павінны ўкараняць падчас сваёй працы новыя інфармацыйныя тэхналогіі:

«У нашых падручніках ёсць QR-коды, якія можна выкарыстоўваць проста на ўроку і з дапамогай мабільнага тэлефона выходзіць на Нацыянальны адукацыйны партал», — сказала чыноўніца.

Таму мабільны тэлефон, паводле яе, павінен быць і сродкам навучання.

Гэтую тэму падтрымаў і намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, параўнаўшы дзяцей з чыноўнікамі.

«На нарадзе ў губернатара мы не лезем па тэлефон, калі хтосьці тэлефануе, — адхіляем або не адказваем. І той бок разумее, што ты ў працоўным рэжыме і недаступны. Гэта ж павінны і бацькі разумець», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

«Дзень апрычніка». Пранкер Уладзіслаў Бохан зноў правёў акцыю сярод педагогаў, гэтым разам на акупаваных тэрыторыях Украіны

У школах Мінска адкрыюць аграрныя і чыгуначныя класы, а колькасць «вайскова-патрыятычных» павялічылі ў пяць разоў

Якія прыватныя школы цяпер працуюць і колькі там каштуе навучанне

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?