Тыдзень таму ў рэдакцыю напісала случчанка Жанна, якая згадала, што аналагічная сітуацыя ўжо была з іншым домам. Яна спытала, куды яшчэ можна звярнуцца для вырашэння гэтага пытання.

— 29 мая быў здадзены дом па адрасе Барысаўца 15, які паводле асноўнай дамовы меўся быць здадзены яшчэ ў лютым, але здача пераносілася паводле дадатковых пагадненняў. У доме няма вады. Тэлефанавалі ва Упраўленне капітальнага будаўніцтва, там пастаянныя адгаворкі: пытанне вырашаем; потым кажуць, што праз тыдзень ці два будзе вядома. Просяць пачакаць. Цяпер ужо кажуць, што, магчыма пры канцы месяца. І невядома, ці будуць нейкія змены пры канцы месяца. Да таго ж гэта дом са шматдзетнымі сем'ямі, ім трэба вызначацца з садамі і школамі. Не ва ўсіх ёсць магчымасць завесці дзяцей у сады і школы на іншы канец горада і своечасова прыехаць на працу. Да таго ж тых, хто пражывае ў інтэрнаце, просяць выселіцца (бо яны атрымалі кватэры), — распавяла Жанна.

Таксама з просьбай аб дапамозе звярнулася Надзея.

— Можа, вы дапаможаце, і працэс паскорыцца! Дом здаўся яшчэ ў канцы мая, людзям пачалі выдаваць ключы ў ліпені! Мы не можам туды заехаць жыць, бо там няма ні святла, ні вады! Дамафон не працуе, ліфт, адпаведна, таксама! Праблема ў тым, што УКБ дом перадаў службе заказчыка ЖКГ, кажуць, у іх там ідуць нейкія таргі, што б хтосьці абслугоўваў гэты дом. Я не моцная ў гэтым, я звычайная случчанка, якая хоча жыць у сваёй кватэры. Але да канца жніўня цяпер дакладна нічога не вырашыцца — так нам сказала служба заказчыка, і не факт, што ў верасні таксама! Выходзіць, людзі заплацілі грошы за сваё жыллё, а заехаць туды не могуць? Нават рамонт зрабіць не атрымліваецца, бо без святла і вады гэта нерэальна. Мала таго, пакуль дом пустуе і адкрыты, там збіраецца моладзь, п'юць піва і кураць у пад'ездзе, — сказала Жанна.

Чытайце таксама:

У Генеральскім доме на праспекце прадаецца двухпавярховая кватэра. Плошча — як у прыватнага дома

У Брэсце здаецца кватэра за 1000 даляраў на месяц. Сапраўды настолькі шыкоўны варыянт?

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?

Ад 730 даляраў за метр. У Сухараве пачынаюць будаваць яшчэ адну панэльку

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0