Андрэй Кузнечык. Фота: Радыё Свабода

Андрэй Кузнечык. Фота: Радыё Свабода

У лістах, якія атрымліваюць родныя, Андрэй піша пра тое, што шмат чытае — прачытаў ужо амаль сотню кніг. Таксама ён выпісвае шмат перыёдыкі, шукае там цікавую для сябе інфармацыю, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ён адзначае, што нешта цікавае стала пракідацца ў «Вячэрнім Мінску», прыкладам, артыкул пра адметны кабінет геаграфіі ў 109-й школе.

«Часам бываюць цікавыя нумары, але найчасцей пуставатыя», — піша Андрэй Кузнечык. Ён просіць, каб сваякі напісалі яму загалоўкі якога-небудзь нумара газеты «Минский курьер». Спадзяецца, «мо, там яшчэ цікавей». Просіць таксама паглядзець для яго «Транспортный вестник».

Як часта бывае, у лістах Андрэй зноў пераказвае свае сны пра волю: «Адзін з іх быў рэалістычны. Там я сядаў у метро «Шабаны», доўга стаяў у чарзе да касы, потым там яшчэ кешкаўся, бо грошы памяняліся. Потым дома задуменна разважаў, што вось так доўга думаў, як яно і калі будзе, і вось яно ўжо і наступіла — я дома, і рэфлексую над першымі хвілінамі доўгачаканага стану ў філасофскім настроі».

Палітвязень знаходзіцца за кратамі з 25 лістапада 2021 г.. У ягонай кватэры адбыўся ператрус, сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода». На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі судом Заводскага раёну Мінска на 10 сутак па адміністрацыйнай справе, аднак 5 снежня на волю не выйшаў і быў зноў асуджаны тым жа судом яшчэ на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі.

23 снежня сваякам паведамілі, што супраць яго распачата завялі крымінальная справа, і затрыманага перавялі на «Валадарку» — у СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. У сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома, што Андрэя перавялі ў Магілёўскі СІЗА. 11 студзеня 2022г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Кузнечыка палітычным зняволеным.

8 чэрвеня 2022 г. у Магілёўскім абласным судзе журналіста-фрылансера асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Суддзя Ігар Шведаў прызначыў Андрэю Кузнечыку пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў.

1-га верасня 2022 г. Андрэй быў этапаваны ў наваполацкую калонію № 1. МУС уключыў Андрэя ў спіс асобаў, датычных да «экстрэмісцкай» дзейнасці.

За кратамі знаходзяцца 35 супрацоўнікаў СМІ. Некаторыя з іх прысуджаныя да гіганцкіх тэрмінаў, як, напрыклад, Ігар Лосік і Андрэй Аляксандраў.

Чытайце таксама:

«Запіс сноў стаўлю на паўзу». Андрэй Кузнечык прачытаў за кратамі ўжо амаль 100 кніг

Журналісты беларускага «Радыё Свабода» атрымалі найвышэйшую ўзнагароду Амерыканскіх глабальных медыя

«Пра калонію ходзяць не вельмі добрыя чуткі». Палітвязню Андрэю Кузнечыку дазволілі спатканне з жонкай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2