Збігнеў Рау. Фота: МЗС Польшчы

Збігнеў Рау. Фота: МЗС Польшчы

На думку міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рау, вывад наймітаў ПВК «Вагнер» з Беларусі не акажа істотнага ўплыву на бяспеку польскай мяжы, піша Reform.by.

«Праводзяцца беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні. Акрамя таго, ёсць заява — наколькі яна рэалізаваная, сказаць цяжка — пра тое, што гэтая ядзерная зброя будзе размешчаная ў Беларусі, так што з гэтага пункта гледжання частковая прысутнасць групы Вагнера ў Беларусі тут мала што дала, і сапраўды гэтак жа факты яе вываду ў Расію мала што зменяць», — заявіў ён у эфіры Wnet.fm.

«Найбольш важным з'яўляецца пытанне, якое ўжо не выклікае сумневаў, што адкрыццё яшчэ аднаго міграцыйнага фронту на мяжы з Польшчай праз Беларусь было прэлюдыяй да планаванага ўварвання на Украіну ў 2022 годзе, таму ўжо не выклікае сумневаў, што мэтай была дэстабілізацыя Польшчы», — падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі.

Ён таксама пракаментаваў інфармацыю аб гібелі Яўгена Прыгожына.

«Безумоўна, гэта сігнал, вельмі ўважліва ўспрыняты расійскай палітычнай элітай, які сведчыць аб тым, што такая форма яго выбару найвышэйшай расійскай уладай максімальна функцыянальная […] Аднак, што тычыцца ўспрымання гэтай падзеі на міжнароднай арэне, я думаю, яна мае стаць папярэджаннем для ўсіх удзельнікаў наладжвання дыялогу з сённяшняй Расіяй», — заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Літвы: На кожнага мёртвага Прыгожына з'явіцца новы Прыгожын

Міністр абароны Літвы: Мы не збіраемся дрыжэць перад вагнераўцамі ў Беларусі

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1