Беспілотнік. Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Украіны

Беспілотнік. Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Украіны

Паводле звестак расійскага Мінабароны, каля 3-й гадзіны раніцы на подступах да Масквы там быў збіты беспілотнік. Яго знішчылі дзяжурнымі сродкамі СПА.

Паводле заявы Мінабароны, дрон самалётнага тыпу павінен быў ударыць «па аб'ектах на тэрыторыі Масквы і Маскоўскай вобласці».

«Дзяжурнымі сродкамі СПА беспілотны лятальны апарат знішчаны над тэрыторыяй Істрынскага раёна Маскоўскай вобласці», — сцвярджаюць у ведамстве.

Пра нейтралізаваны беспілотнік таксама паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін.

«Папярэдне пацярпелых і разбурэнняў няма. Экстранныя службы працуюць на месцы здарэння», — гаворыцца ў тэлеграм-канале мэра.

Тым не менш у аэрапортах Масквы адкладалі вылет і пасадку самалётаў; быў уведзены план «Дыван», пры якім паветраная прастора закрываецца.

Усяго было затрымана каля 20 рэйсаў, восем рэйсаў адмененыя. Праз пару гадзін аэрапорты аднавілі працу.

Чытайце таксама:

У Расіі заявілі пра атаку 42 беспілотнікаў на Крым

Над Калужскай і Бранскай абласцямі збілі тры беспілотнікі

У падмаскоўных Хімках абломкі беспілотніка пашкодзілі жылы дом

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0