Імёны новых палітвязняў — Яўген Каваленка, Сяргей Еўдакіменка, Антон Дзянэйка, Павел Абазны, Алена Яфрэменка, Уладзіслаў Пудзяк, Руслан Захарчанка, Уладзіслаў Беладзед.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1489 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся з Польшчы

Сілавікі затрымалі чарговага вяртанца з-за мяжы

У Гомелі пачынаецца суд над танцоркай і прадпрымальніцай Вікторыяй Гаўрылінай

Пракурор запрасіў для гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай тры з паловай гады калоніі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?