Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як пазначана ў лістку, чалавек, які працуе на пасадзе кіроўцы, у мінулым месяцы адпрацаваў 326 гадзін (30 дзён). Норма для яго пасады — 165 гадзін (25 дзён).

За месяц працы з перапрацоўкамі і работай у выхадныя дні яму налічылі 1858 рублёў 83 капейкі. З іх за перапрацоўку — 253 рублі, за працу ў выхадныя — 263. 

Відэа мужчына суправадзіў словамі «Ад работы дохнуць коні».

Скрыншот з тыктока кіроўцы

Скрыншот з тыктока кіроўцы

У выніку, з улікам авансу, ён атрымаў на рукі 1058 рублёў 76 капеек. Але трэба ўлічваць, што, апроч гэтага, у мужчыны ўтрымалі 515 рублёў на аліменты і штраф.

Калі ж ад налічанага заробку вылічыць толькі падаходны падатак ды пенсійны і прафсаюзны ўзносы, то атрымаецца 1602 рублі. Гэта каля 500 даляраў па бягучым курсе.

У каментарыях пад публікацыяй некаторыя карыстальнікі пішуць, што гэта нармальна, калі за столькі гадзін працы выходзіць такая сума.

Скрыншот з тыктока @V271122

Скрыншот з тыктока @V271122

«Я працаваў у сетцы «Суседзі», за 30 дзён я максімум зарабляў 1400», — напісаў адзін з карыстальнікаў. 

Чытаце таксама: 

Беларус уклаў вольныя 5000 даляраў у акцыі. Што стала з грашыма праз 1,5 года

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
37
Абуральна
12