Прадзюсар Іосіф Прыгожын. Фота: яго інстаграм

Прадзюсар Іосіф Прыгожын. Фота: яго інстаграм

Свае паслугі стаў прапаноўваць псіхолаг, а таксама студыя ёгі, дзе вучаць спраўляцца са стрэсам. Не прапусціла магчымасці парэкламаваць сябе і таролаг: «Лёс Прыгожына вы ведаеце, калі жадаеце даведацца пра свой, заказвайце расклад». Таксама з’явілася рэклама чалавека, якога ці то жартам, ці то ўсур'ёз называюць «геніем узрыўнога PR».

Скрын каментароў у інстаграме Іосіфа Прыгожына

Скрын каментароў у інстаграме Іосіфа Прыгожына

Шмат каментароў з розных акаўнтаў пакінулі, рэкламуючы камп'ютарную гульню: «Сёння быў збіты самалёт Прыгожына. А ці ведаеце, дзе яшчэ можна збіваць самалёты? Вядома ж, у War Thunder. War Thunder — гэта камп’ютарная шматкарыстальніцкая анлайн-гульня з элементамі сімулятара, прысвечаная баявой авіяцыі, бранятэхніцы і флоту даваеннага перыяду».

Часам піярылі (хутчэй, жартам) зусім не звязаныя з такой сітуацыяй рэчы, напрыклад, гараж, агарод (дзве соткі), дапамогу ў афармленні іпатэкі ў Арэнбургу, кветкавы горны мёд з Кыргызстана і нават столікі з дрэва і эпаксіднай смалы. Столікі, дарэчы, людзей зацікавілі. «Ну яны хоць не падаюць?» — запыталі ў майстра. «Дзе вы бачылі столікі, якія не падаюць?» — абурыўся ён.

Скрыны некаторых каментароў у інстаграме Іосіфа Прыгожына

Скрыны некаторых каментароў у інстаграме Іосіфа Прыгожына

Бясплатны піяр атрымаў сэрвіс пошуку авіябілетаў «Авіясэйлс»: шмат хто жартаваў з таго, дзе ж Прыгожын набыў квіткі на свой апошні самалёт, і тэгаў афіцыйны акаўнт кампаніі. Згадалі таксама расійскі лаўкост «Победа».

Мінулы раз такая актыўнасць у Instagram-акаўнце Іосіфа Прыгожына была два месяцы таму падчас мяцяжу яго цёзкі паводле прозвішча — муж спявачкі Валерыі нават абяцаў узяць прозвішча жонкі, каб пазбавіцца славы цёзкі. Тады пад пастом прадзюсара з’явілася больш за 25 тысяч каментароў.

Трэба адзначыць, што прадзюсар даволі прафесійна карыстаецца такімі ўсплёскамі цікавасці да сваёй персоны. Напрыклад, на наступны дзень пасля няўдалага «паходу на Маскву» ПВК «Вагнер» прадзюсар апублікаваў новы кліп сваёй жонкі. Тады ў Прыгожына нават прасілі стварыць інтэнсіў-курс аб прагрэвах у Instagram — і запрасіць адным з лектараў Лукашэнку, які распавёў бы пра эфектыўную камунікацыю. Цяпер Іосіф павесіў у сторыз спасылку на трыб'ют Валерыі.

Дарэчы, сам пост, пад якім сталі з’яўляцца каментары, — гэта відэа, у якім Прыгожын і Валерыя рэкламуюць ювелірны дом Chamovskikh. Складана сказаць, ці жадаў брэнд быць згаданым у такім кантэксце, але ж дакладна адно: праглядаў ён атрымаў значна больш, чым планавалася.

Чытайце таксама:

«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
24
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?