На месцы крушэння самалёта. Фота: AP Photo

На месцы крушэння самалёта. Фота: AP Photo

Паводле папярэдніх звестак, менавіта ў раёне шасі і адбыўся выбух у небе, сцвярджаюць крыніцы Shot. У выніку ў самалёта адарвалася крыло, якое ўдарылася ў стабілізатар, праз гэта бізнэс-джэт стаў рэзка набіраць вышыню, а затым пайшоў у штопар. Ад разгерметызацыі ўсе, хто знаходзіўся на борце, імгненна страцілі прытомнасць, таму пілоты не змаглі далажыць аб надзвычайным здарэнні. Але без крыла і стабілізатара выратаваць паветранае судна не ўяўлялася магчымым. 

Менавіта праз падрыў у небе хваставая частка самалёта ўпала за пяць кіламетраў ад фюзеляжа, кажуць крыніцы канала.

Цяпер версія з выбуховым прыстасаваннем у шасі правяраецца. У аэрапорце Шарамеццева аддадзена асаблівае распараджэнне — усе супрацоўнікі службы бяспекі выведзеныя на працу, выкліканыя з выхадных і адпачынкаў. 

Таксама, як стала вядома каналу «ВЧК-ОГПУ», у справе аб падрыве самалёта Прыгожына з'явіўся першы падазраваны.

Гэта асабісты пілот Прыгожына і былы заснавальнік «МНТ Аэро» (фірма — уладальнік самалёта, які разбіўся) Арцём Сцяпанаў. Праваахоўныя органы, паводле канала, нібыта не могуць яго знайсці.

«Ён меў доступ да самалёта, перад выбухам з'ехаў на Камчатку, дзе «згубіўся». Адзінае, што змог паведаміць яго родны брат, — гэта тое, што ён нібыта трэці дзень у паходзе і без сувязі. Сцяпанава актыўна шукаюць праваахоўныя органы, магчыма, яго ўжо няма ў РФ», — піша канал. 

Афіцыйнага пацвярджэння інфармацыі, якую публікуюць Shot і «ВЧК-ОГПУ», няма.

«Фантанка» са спасылкай на крыніцу піша, што целы загінулых не паддаюцца візуальнаму апазнанню праз тое, што моцна пацярпелі. Па словах суразмоўцы выдання, на аснове ўскосных прыкмет спецыялісты кажуць, што Прыгожын ёсць сярод загінулых.

Борт Яўгена Прыгожына Embraer ERJ-135BJ Legacy 600 разбіўся ў небе над Валдаем за 50 км ад рэзідэнцыі Пуціна 23 жніўня.

Другая распаўсюджаная версія, што самалёт быў збіты расійскай СПА. The Moscow Times паведамляла, што побач з месцам падзення самалёта Яўгена Прыгожына, непадалёк ад рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі, стаіць чатыры дывізіёны С-300.

Чытайце таксама:

Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным

«За 22 секунды борт упаў на 2,5 кіламетра». Flightradar24 апублікаваў дакладны графік падзення самалёта Прыгожына

На месцы крушэння самалёта знойдзены тэлефон Прыгожына

Побач з месцам падзення самалёта Прыгожына стаяла чатыры дывізіёны С-300 — The Moscow Times

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2