Павел Латушка Pavel Latushka

Павел Латушка аператыўна запісаў кароткі відэазварот, калі яшчэ не было вядома, ці загінуў Яўген Прыгожын.

«Быў ці не быў Прыгожын на борце самалёта, які разбіўся, гэта дастаткова дакладны сігнал (…) Лукашэнку пра тое, што з ім адбудзецца ў тым выпадку, калі ён здрадзіць свайму гаспадару. Дарэчы, менавіта Лукашэнка даваў гарантыі бяспекі Прыгожыну», — адзначыў Латушка.

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіла яе заяву:

«Па Прыгожыне ў Беларусі не будуць сумаваць. Ён быў забойцам, і яго трэба памятаць як такога. Чакаем ліквідацыі групоўкі «Вагнер» у Беларусі, што знізіць пагрозу нашай краіне і суседзям. Смерць Прыгожына паказала, чаго вартыя «гарантыі бяспекі», выдадзеныя Лукашэнкам», — падсумавала Святлана Ціханоўская.

Аляксандр Фрыдман у сваім тэлеграм-канале звяртае ўвагу, што смерць Прыгожына супала з адстаўкай Суравікіна, а Аляксандр Лукашэнка

«ў любым выпадку зможа сказаць, што яго гарантыі Прыгожыну дзейнічалі толькі на тэрыторыі Беларусі і не распаўсюджваліся на іншыя часткі Саюзнай дзяржавы. Смерць Яўгена Прыгожына робіць самога Аляксандра Лукашэнку ў нейкай ступені «новым Прыгожыным». З аднаго боку, яна дае яму магчымасць (калі будзе на тое згода Крамля) паставіць пад свой кантроль часці ПВК «Вагнер» у Беларусі. З іншага боку, гэта тыповая гісторыя чалавека, які занадта шмат даведаўся. А такое, як мы сёння пабачылі, у Крамлі не даруюць».

У эфіры «Белсата» Фрыдман таксама дадаў, што гібель дзвюх асноўных фігур ПВК «Вагнер» азначае канец гэтага фарміравання. Не трэба выключаць, што некаторыя яго часці адыдуць пад кіраўніцтва іншых асоб. Бо гэта найміты: «Хто плаціць грошы, на таго яны і працуюць».

Забойства Прыгожына, на думку Фрыдмана, лагічнае. «Чалавек, які паспрабаваў мяцеж у аўтарытарнай дзяржаве, які гэтым мяцяжом відавочна паслабіў расійскае кіраўніцтва, а мы ведаем, хто цяпер знаходзіцца ва ўладзе, гэта чэкісты са своеасаблівым менталітэтам і прагай да помсты, што яны ўжо многа разоў паказвалі, то ўсё вельмі лагічна». 

Аляксандр Фрыдман Александр Фридман Alexander Fridman

Фрыдман лічыць, што з гібеллю Прыгожына для Лукашэнкі адкрываюцца новыя магчымасці.

«Вагнераўцы на тэрыторыі Беларусі засталіся без кіраўніка. Для Лукашэнкі гэта шанец іх перахапіць і інтэграваць ва Узброеныя сілы Беларусі альбо іншыя фарміраванні і надалей іх выкарыстоўваць. Другі момант для Лукашэнкі непрыемны. Калі ён будзе зыходзіць з таго, што за гэтай спробай стаяць не ўкраінскія спецслужбы, а расійскія, то тады ёсць пра што задумацца. Бо ён якраз у пазіцыі чалавека, які шмат ведае, што ў тыя дні сапраўды было. А знаходзіцца ў стане такога сведкі, калі ты яшчэ маеш справу з Пуціным, то гэта вельмі небяспечна».

Франак Вячорка ў эфіры «Белсата» завіў, што гібель Прыгожына можа ўнесці смуту ў ПВК «Вагнер», яна не зможа функцыянаваць так, як раней. Магчыма, кампанію паспрабуюць прыбраць да рук іншыя людзі, якія стаялі побач з Прыгожыным. Ëсць імавернасць таго, што «Вагнер» распусціцца, — мяркуе дарадца Святланы Ціханоўскай. — І тут цікава, якія будуць дзеянні Пуціна адносна вагнераўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. І тое, што будзе з імі рабіць Лукашэнка.

Франак Вячорка Франтишек Вечёрко Franak Viačorka

«Калі ў Лукашэнкі з'явяцца дадатковыя грошы альбо Пуцін падкіне, каб утрымаць гэтых галаварэзаў як наймітаў для абароны сябе, то, можа, частку з іх ён пакіне. Калі яны застануцца без фінансавання, то яны самі пачнуць разбрыдацца. У прынцыпе, Лукашэнку вагнераўцы прыносяць не столькі карысць, колькі шкоду, узмацняючы яго імідж як марыянеткі Пуціна. Але яны маглі несці і патэнцыйную пагрозу Лукашэнку, выконваючы ролю кантралёра».

Чытайце яшчэ:

«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі

Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант

Белы дом адрэагаваў на падзенне борта Прыгожына

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?