Падазраваны ў хуліганстве берасцеец у момант здзяйснення злачынства. Жнівень 2023 года. Скрыншот відэа
Як паведамляе прапагандысцкі рэсурс, днямі чатыры жыхаркі Брэста «былі вымушаныя назіраць бессаромную карціну». П'яны мужчына звесіўся з акна пятага паверха і агаліўся.
Пільныя жанчыны паведамілі пра інцыдэнт у міліцыю. Нарад, які прыбыў, затрымаў падазраванага на выхадзе з пад'езда дома.
У дачыненні да берасцейца распачалі крымінальную справу за хуліганства, яму могуць пагражаць папраўчыя работы, арышт, да двух гадоў абмежаванне волі або да трох гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Юнак у Мінску збіў падлеткаў і памачыўся на іх — і ўсё гэта здымаў на відэа
У Гомелі мужчына ўдарыў хлопца нажом проста ў гандлёвым цэнтры
П'яны мужчына на Зыбіцкай хацеў пагутарыць з амапаўцамі і пашкодзіў ім аўтамабіль





