Падчас сустрэчы. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская адзначыла, што ўраўнаванне абмежаванняў у дачыненні да беларусаў і расіян адно толькі сыграе на руку прапагандзе Лукашэнкі і Пуціна і ўдарыць па звычайных беларусах. Таму яна, прапанаваўшы ўраўнаваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і Пуціна, заклікала надалей захоўваць рознае стаўленне да грамадзян Беларусі і Расіі. 

Таксама Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што неабходна захаваць пасажырскія злучэнні, каб беларусы маглі перасякаць мяжу, і каб гэта было ўлічана ў размовах пра закрыццё межаў.

«Ізаляваць трэба рэжым, а не людзей», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

«Я ўдзячная спікерцы Чміліце і літоўскаму Сейму за ўзважанае рашэнне ўвесну і я спадзяюся, што гэтае рашэнне застанецца ў сіле.

Я разумею, што сітуацыя мяняецца і рэжым Лукашэнкі становіцца пагрозай для ўсіх нашых суседзяў, але нам неабходна шукаць рашэнні, якія найменш удараць па беларусах, бо гэта будзе толькі на руку дыктатару. Мы будзем размаўляць з усімі партыямі і ўсімі літоўскімі інстытуцыямі, каб данесці сваю пазіцыю.

Нам неабходна захаваць сяброўскія адносіны, як гэта было дагэтуль.

Трэба тлумачыць і літоўскаму грамадству, што не беларусы нясуць пагрозу, а рэжым і яго памагатыя. Гэта дзве розныя рэчы», — заявіла Ціханоўская.

Таксама Ціханоўская і Чміліце-Нільсэн абмеркавалі неабходнасць правядзення шырокай экспертнай дыскусіі пра беларуска-літоўскія адносіны і гістарычную спадчыну.

Чытайце таксама:

Спікерка літоўскага парламента сустрэлася з Ціханоўскай і выступіла супраць аднолькавых санкцый для беларусаў і расіян

Ціханоўская расказала, як беларусы могуць паўплываць на рашэнні літоўскіх чыноўнікаў адносна абмежаванняў

Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з Карач у Літве

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?