Мабілізаваныя расіяне. Фота: Мінабароны Расіі

Мабілізаваныя расіяне. Фота: Мінабароны Расіі

Адметная рыса рускага чалавека — эталоннага, глыбіннага — у тым, што для яго «адсутнасць» як паняцце — гэта норма.

У яго няма перспектыў, няма здароўя, няма планаў, няма правоў, няма ведаў, няма любові, няма голасу і магчымасці паўплываць на свой лёс.

Рускі чалавек — гэта частка сілы адсутнасці. Тое, што ён гэтую сілу называе «духоўнасцю», у нейкім сэнсе слушна, бо дух, уласна кажучы, адсутнасцю і характарызуецца. Духоўнасць — гэта і ёсць «ніх…».

Расейцы абсалютна шчырыя, кажучы, што буржуін бездухоўны, бо ягоны свет напоўнены матэрыяльным. Матэрыя наяўная. Рускія — духоўныя. Як тут паспрачацца?

Іншая рэч, што рускі духоўны чалавек не хоча сабе прызнацца, чаго ягоная духоўнасць прагне. Яна прагне быць запоўненай пад завязку нават пі…анымі ўнітазамі. Рускі хоча тачку, бабла, хату, шмоткі. Прычым хоча так, як ніхто і ніколі не хацеў. Бо матэрыяй і запаўняецца пустэча.

Зрэшты, нельга сказаць, каб рускі чалавек не хацеў усяго астатняга. Свабоды, справядлівасці, правоў чалавека. Рускі чалавек разважае пра гэта ярасна і няспынна. Бо і гэтага ён хоча. Іншае пытанне — для чаго. Адказ, дарэчы, — каб знішчыць.

Каб дэманстратыўна затыкаць бруднай анучкай рот кожнаму, хто кажа, што ёсць рэчы важнейшыя, чым «Лада-Каліна». Ну, напрыклад, справядлівасць. Вы чулі калі-небудзь, як ісцінна духоўныя рускія людзі размаўляюць пра гэтую катэгорыю?

Справядлівасць не бывае мэтай для ўсіх. Яна мусіць мець адрасата. Адрасат — самыя небаракі — то-бок самыя духоўныя з рускіх. І справядлівасць ніколі не ўспрымаецца імі як узнаўляльная парадыгма. Гэта абавязкова аднаразовы акт.

То-бок мы адабралі ўсё, што ў нас сп…дзілі, і крыху зверху і на гэтым усё. Закончылі справядлівасць.

Свабода. Яна найперш займае тых, хто назапасіў матэрыяльнае. Таму ў духоўных людзей ідэя свабоды — не дапусціць свабоды, бо яна абазначае несправядлівасць. Свабода = несправядлівасць. Значыць, трэба ўстроіць усім аднаразовую справядлівасць. Як у 17-м.

Жаданне знішчыць свабоду — гэта таксама канцэпцыя. Гэта тая ідэя свабоды, каторая прайшла скажэнне ўнутры расійскай чорнай дзірачкі.

Інакш кажучы, рускім патрэбна ўсё. Проста нешта для спажывання, нешта для знішчэння.

Менавіта таму рускім нельга вучыцца нічога вырабляць. Нельга нічым валодаць, нельга атрымліваць надзею, нельга быць адказнымі і нельга распараджацца хоць нечым. Бо прытуплены голад прытупляе і актыўнасць. Ён залагоджвае. Усыпляе. І калі я чую пра тое, што Расія павінна захавацца, — я нібыта разумею пазіцыю. Але я не ведаю, ці разумеюць тыя людзі, што канкрэтна яны хочуць захаваць? 

Расію можна засяліць эльфамі, і гэта будуць эльфы. Але нацыю духоўных людзей нельга выправіць нічым, насыціць нічым, як нельга насыціць бяздонную дзірку.

Усе пастаянна пытаюць: «Няўжо рускім так мала зямлі, што ім патрэбна чужая»? Тыя, хто пытае, напэўна, думаюць, што, зразумеўшы сутнасць пытання, духоўныя людзі прыйдуць да заканамернага адказу: нам хапае.

Але, можа быць, варта задумацца, ці тая ж логіка ў вас і ў тых, каму вы адрасуеце пытанне. Магчыма, для вас зямля — гэта спосаб і сродак арганізацыі жыцця, а для іх спосаб і сродак арганізацыі жыцця — гэта прага? Вечная прага знутры бяздоннага ніх…

І незалежна ад таго, дарагі мой Фрыдрых, будзеш ты ў гэтае ніх… углядацца, ці не будзеш, яно пільна ўглядаецца ў цябе.

Бо яно галоднае.

Чытайце таксама:

«І нават Пуціна зая…лі. І нават Пуцін іх зая…ў». Стась Карпаў падзяліўся думкамі пра «добрых рускіх», пабачаных на гарачым поўдні

«ХХІ стагоддзе, а гербы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. І коні, коні». Стась Карпаў пра «Беларусь перадусім»

Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?