Вікторыя Чміліце-Нільсэн са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Вікторыя Чміліце-Нільсэн са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«На маю думку, рашэнне, што ўхваліў Сейм увесну, было слушным. Я мяркую, што Сейм непазбежна вернецца да ягонага абмеркавання, аднак я спадзяюся, што пасля абмеркавання мы пакінем дыферэнцыяцыю і не будзем ураўноўваць грамадзян Расіі і грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца тут, у Літве», — заявіла спікерка.

Раней прэзідэнт рэспублікі Гітанас Наўседа і некаторыя літоўскія палітыкі выступілі за аднолькавыя санкцыі супраць расіян і беларусаў. Гэта пагражае беларусам новымі абмежаваннямі, напрыклад, на ўезд у краіну ды на атрыманне ДНЖ.

Сёлета ў красавіку Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта і ўхваліў законапраект аб розных санкцыях у дачыненні да беларусаў і расіян. Аднак цяпер тэма зноў з’явілася на парадку дня пасля перадыслакацыі ў Беларусь расійскіх наймітаў з ПВК «Вагнер», правакацыямі ды іх пагрозамі ў сувязі з гэтым.

Чытайце таксама:

Ціханоўская расказала, як беларусы могуць паўплываць на рашэнні літоўскіх чыноўнікаў адносна абмежаванняў

У парламенце Літвы не бачаць патрэбы пашыраць санкцыі супраць беларусаў

Спікерка літоўскага Сейма: Мы павінны патрабаваць санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але максімальна падтрымаць беларускі народ

Літоўская міністарка заступілася за беларусаў: Не варта гнаць іх з краіны

Прэм'ерка Літвы: Ёсць нямала падстаў для ўніфікацыі абмежаванняў для беларусаў і расіян

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0