Першапачаткова, як расказвае Ціханоўская, яна падзякавала Літве за падтрымку, якую яна аказвае беларусам, вымушаным пазбягаць рэпрэсій. Разам з калегамі палітык расказала аб сітуацыі ў Беларусі, аб рэпрэсіях, якія доўжацца, аб тым, у якіх умовах трымаюць палітвязняў, а таксама аб працы дэмакратычных сіл. 

Асноўнай тэмай размовы ў Сейме быў закон, вынесены на абмеркаванне ў парламенце. Паводле яго, беларусы, якія наведваюць Літву і пераязджаюць туды жыць, могуць трапіць пад тыя ж абмежаванні, што і расіяне.

«Мы данеслі нашу пазіцыю, што ні ў якім выпадку нельга ў адным законе казаць пра беларусаў і расіян, каб не выглядала, што для расіян і беларусаў робяць адно і тое ж, — каментуе Ціханоўская.

— У нас абсалютна розны кантэкст і рознае стаўленне да вайны. Беларусы знаходзяцца ў жудаснай сітуацыі, калі, не маючы краіны за сабой, мы спрабуем абараніць права беларусаў на самавызначэнне. Якія б ні былі рэпрэсіі, беларусы ўнутры краіны ўсё роўна не здаюцца, выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі і за ўкраінцаў і плацяць за гэта высокую цану. Нашы добраахвотнікі гінуць ва Украіне, людзей у Беларусі саджаюць за данаты ўкраінскай арміі.

Цяпер гэты закон выглядае так, што ў адным абзацы там і беларусы, і расіяне. Калі ён будзе прыняты ў такім выглядзе, гэта будзе выгадна толькі расійскай і лукашэнкаўскай прапагандзе. Апошні час мы назіраем, што іх задача — сутыкнуць ілбамі літоўцаў і беларусаў, робяцца ўкіды пра ліцвінізм.

Мы бачым таксама, што абмежаванні, якія абмяркоўваюцца, могуць выклікаць негатыўную рэакцыю з боку саміх беларусаў, і гэтага ні ў якім разе нельга дапусціць. Беларусы паважаюць незалежнасць Літвы і цэласнасць яе межаў, і гэтыя ўкіды толькі на руку рэжыму».

Палітык адзначае, што ў Беларусі ліцвінізм не абмяркоўваюць, 99% людзей увогуле не ведаюць, што гэта такое, але яго абмяркоўваюць у Літве. На думку Ціханоўскай, гэта робіцца, каб сапсаваць стаўленне да беларусаў, — гэта цяпер вельмі патрэбна лукашэнкаўскаму рэжыму, бо Літва моцна падтрымлівае беларусаў. Магчыма, наступнай хваляй будзе падобная гісторыя, напрыклад, у Польшчы, дзе беларускіх уцекачоў таксама актыўна падтрымліваюць.

Ці чуюць беларусаў літоўскія чыноўнікі? Так, упэўненая Ціханоўская, але нам варта быць больш актыўнымі: «У Сейме нас чуюць, бо мы прыйшлі і расказалі [пра сябе], але вялікае пытанне — як паўплываць на меркаванне грамадзян Літвы. Таму мы мусім быць актыўнымі: хто можа, пастаянна павінен выходзіць у СМІ, арганізоўваць, напрыклад, дыскусіі і дэбаты з літоўскімі інфлюэнсерамі.

Абапіраючыся на ліцвінізм, які цяпер жуецца, можна арганізаваць гістарычную канферэнцыю, каб мы яўна выказалі свае мэсэджы і раз і назаўсёды спынілі злоўжыванні нацыяналістычнымі з’явамі.

То-бок беларусаў мусіць быць болей. Нам кажуць, маўляў, вас не бачна, няма вашых сцягоў, вы выходзіце раз на паўгода на нейкія акцыі. Дзе вы, вы працягваеце барацьбу? Так, у кабінетах нас чуюць, бо мы даносім пазіцыю. Але самае галоўнае — гэта людзі, яны ўплываюць на рашэнні, якія прымаюць чыноўнікі».

Кіраўнікі памежных службаў Літвы, Латвіі і Польшчы абмеркавалі магчымы сцэнар закрыцця мяжы з Беларуссю

Як змянілася сітуацыя на мяжы пасля закрыцця Літвой двух пунктаў пропуску

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Клас
19
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?