Як піша амерыканскае выданне Bloomberg, незадаволенасць няўдачамі Расіі на полі бою ўсё яшчэ цепліцца ў асяроддзі акупацыйных сілавікоў. Так, міністр абароны Сяргей Шайгу і начальнік Генеральнага штаба РФ Валерый Герасімаў усё яшчэ застаюцца на сваіх пасадах.

Паводле слоў дзвюх крыніц, спроба Прыгожына зняць іх мела пэўную падтрымку ў ключавых органах дзяржаўнай бяспекі РФ. Цяпер некаторыя афіцэры ў расійскіх спецслужбах заклікаюць Уладзіміра Пуціна звольніць Шайгу і Герасімава ды перайсці да больш агрэсіўнага вядзення вайны.

Па словах пяці чалавек, знаёмых з сітуацыяй, прыхільнікі так званай ястрабінай пазіцыі хочуць зняць Шайгу і прапаноўваюць аб'явіць ваеннае становішча ў РФ, а таксама правесці поўнамаштабную мабілізацыю.

У той жа час пакуль няма ніякіх прыкмет таго, што іх адхіляць. Замест гэтага палітычнае кіраўніцтва РФ распраўляецца з тымі, хто актыўна крытыкуе Шайгу і Герасімава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?