Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artem Shreibman

Арцём Шрайбман дакладна памятае, што ў яго перапісцы з Макеем было слова «дыялог». Скрын відэа ютуб-канала «Часики тикают»

У выпуску ютуб-канала «Часики тикают» Шрайбман адзначыў, што ён можа пра гэта гаварыць, бо Макей памёр. «Калі б ён быў жывы, пры ўсім тым, які ён свінскі выбар тады зрабіў, але тым не менш я лічу, што ёсць нейкія правілы прыстойнасці, якія нельга парушаць нават з такімі людзьмі», — сказаў ён.

Паводле слоў Шрайбмана, у перыяд з 13 па 15 жніўня ў яго была кароткая перапіска з Макеем у тэлеграме, кантакт якога ён змог адшукаць.

«Я яму нешта пафаснае напісаў на тэму гістарычнага моманту, што ёсць магчымасць увайсці ў гісторыю ці так, ці так, як ён у выніку і ўвайшоў. Я сказаў яму, што ведаю людзей, якія цяпер збіраюць Каардынацыйную раду. Калі ён раптам захоча звязацца, арганізаваць дыялог, то я дапамагу яму знайсці кантакты.

Ён мне тады напісаў (ніякай яшчэ не было алергіі на камунікацыю), што ён плануе сам ісці да Лукашэнкі (ён напісаў нешта кшталту «наверх») і ініцыяваць дыялог. Менавіта пра дыялог я запомніў. Гэта дакладна было перад маршам 16-га, але пасля такіх пратэстаў, як жанчыны ў белым. Гэта 13, 14, 15 чысло. Я кажу: «А калі не? Калі Лукашэнка скажа, што ніякага дыялогу, мочым?» Ён адказаў: «Тады далей без мяне». І яшчэ са шматкроп'ем, як людзі гэтага пакалення любяць дадаваць з пафасам», — распавёў Арцём Шрайбман.

На пытанне, ці застаўся ў яго скрын перапіскі, Шрайбман адказаў, што не, і патлумачыў: «У тыя дні гэта ўсё было вельмі небяспечна і здавалася: што, калі мяне з гэтым скрынам зловяць ці яго тэлефон паглядзяць? Прычым мы перапіску імгненна пачысцілі. Ён мне напісаў: «Ну тады далей без мяне», — і наша перапіска скончылася. Я яшчэ напісаў: «Прыемна здзіўлены» — ці нешта такое. А ён мне проста напісаў: «Усё. Канец сувязі».

Чытайце яшчэ:

Шрайбман назваў асноўныя памылкі дэмакратычных сіл Беларусі

Шрайбман: пра расстрэлы чыноўнікаў, замену Макея, план Пуціна і Калеснікаву 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?