Па словах Шваюнова, паказчык даступнасці выражаецца ў магчымасці сям'і купіць за кароткі час кватэру. Па разліках Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, пры кошце 1 «квадрата» 2566,9 рубля (каля $820) на кватэру плошчай 54 квадратныя метры можна назбіраць за 6,4 года. 

Чыноўнік сцвярджае, што за апошні час рост заробкаў у Беларусі апярэджвае рост сярэдняга кошту квадратнага метра, пабудаванага з дзяржпадтрымкай. Гэта, па словах намесніка міністра, сведчыць аб даступнасці жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Партал Tochka.by звярнуў увагу на словы чыноўніка і прааналізаваў іх. Шваюноў дакладна меў на ўвазе не Мінск, бо ў сталіцы кошт «квадрата» ў новабудоўлі ў сярэднім складае каля $1300. На рынку другаснага жытла — $1110 у трохпакаёўцы і $1275 у двухпакаёўцы.

Кватэра з агучанай намеснікам міністра плошчай будзе каштаваць каля 62 тысяч даляраў. Адпаведна, каб назбіраць на яе за 6,4 года, штомесяц трэба адкладваць больш за 800 даляраў (каля 2500 рублёў).

Сярэдні налічаны (да выліку падаткаў) заробак у Мінску складае 2598 рублёў, па краіне — 1927 рублёў. 

Чытайце таксама:

Гродзенцы ад світанку выстройваюцца ў чэргі, каб набыць новыя кватэры ад дзяржзабудоўшчыка. У чым прычына?
Іншаземцы раскупляюць беларускую нерухомую маёмасць
У Мінску і Гродне попыт на кватэры б'е рэкорды. Чаму так адбываецца?
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?