Фота: smorgonprivet / Telegram

Фота: smorgonprivet / Telegram

У канцы мінулага тыдня начная залева прывяла да таго, што вада папросту размыла кавалак дарогі паміж вёскамі Лылойці і Завідзіненты.

Некалькі метраў праезнай часткі проста перастала існаваць, а на іх месцы зʼявілася вялізная яма.

У гэтую пастку ноччу 19 жніўня трапіў аўтамабіль. Кіроўца відавочна не чакаў такога падвоху і папросту не паспеў затармазіць.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў. Але пакуль мясцовым жыхарам давядзецца шукаць абʼязныя шляхі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?