БАТЭ гуляў з малдоўскім «Шэрыфам». Тыдзень таму барысаўскі клуб у гасцях разгромна прайграў з лікам 1:5. Сёння ў Венгрыі была нічыя 2:2.

Беларускі клуб забіў першым (Канцавы), потым двойчы прапусціў і ў канцы гульні здолеў зраўняць (Лапцеў).

БАТЭ працягне выступ у кваліфікацыі трэцяга па значнасці турніра — Лізе канферэнцый. Яго супернікам у раўндзе плэй-оф будзе чэмпіён Косава «Балкані», які двойчы перамог гібралтарскі «Лінкольн» — 2:0 і 3:1. Першы матч ужо праз тыдзень.

Калі БАТЭ пройдзе касавараў, то трапіць у групавы раўнд Лігі канферэнцый.

«Нёман» зусім пакідае еўракубкі. У кваліфікацыі Лігі канферэнцый ён двойчы саступіў славенскаму «Цэле» — тыдзень таму 0:1, а сёння на нейтральным полі ў Венгрыі з лікам 1:4.

Чытайце таксама:

УЕФА назвала тройку прэтэндэнтаў на званне гульца сезона 2022-2023

Кіраўнік World Athletics: Наўрад ці беларускія і расійскія лёгкаатлеты трапяць на Алімпіяду ў Парыжы

«Каб зрабіць свой сціплы ўнёсак у агульную справу». Футбалістаў «Тарпеда-БелАЗ» адправілі на працу ў калгас

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?