Здымак ілюстрацыйны. Фота: АТ «Хуткасныя магістралі»

Здымак ілюстрацыйны. Фота: АТ «Хуткасныя магістралі»

Як сказаў Пуцін, гэтае пытанне ўжо, маўляў, абмяркоўвалася з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным і кіраўнікамі расійскіх банкаў. Папярэдне ў банках ацанілі праект як эканамічна перспектыўны і гатовыя падключыцца да яго рэалізацыі.

«Мінскі кірунак вельмі запатрабаваны быў бы і нашымі грамадзянамі і грамадзянамі Беларусі», — лічыць Пуцін.

Як адзначае выданне Office Life, у Расіі будаўніцтва высакахуткасных магістраляў вядзецца ўжо даўно, і там назапашаны вялікі вопыт рэалізацыі падобных праектаў. Праўда, такія магістралі там не ў поўнай ступені адпавядаюць стандартам Міжнароднага саюза чыгунак.

Што да Беларусі, то ў нас мадэрнізаваных чыгуначных шляхоў для высакахуткаснага руху пакуль няма. Калі хуткасць руху на некаторых маршрутах павышаюць, то гэта за кошт запуску больш сучасных цягнікоў і скарачэння колькасці прыпынкаў на шляху. Дзякуючы гэтаму, напрыклад, час паездкі па маршруце Мінск-Гомель зменшыўся больш чым на гадзіну.

Раней абмяркоўвалася пытанне ўдзелу Беларусі ў праекце будаўніцтва хуткаснай чыгуначнай магістралі паміж Пекінам і Берлінам, якая павінна была прайсці праз Маскву і Мінск. Але ў сувязі з геапалітычнымі авантурамі Крамля гэта пытанне, здаецца, надоўга страціла актуальнасць.

Чытайце таксама:

«На пуцях метрапалітэна высокае напружанне». Якія яшчэ існуюць стэрэатыпы пра беларускі транспарт?

Белчыгунка назвала ўчасткі, дзе беларусы часцей за ўсё трапляюць пад цягнік

Кампанія «Штадлер» пакуль застаецца ў Беларусі?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?