«Каля 10 чалавек затрыманых на заводзе. Выводзяць паказальна ў кайданках у суправаджэнні сілавікоў. Гэта значыць, позвай не выклікаюць, а адразу на заводзе «мордай у падлогу», каб усе бачылі і баяліся штосьці патрабаваць ці выказваць. Даюць «суткі» і адпраўляюць працаваць на сметнік у Сцеркава (Лідскі раён).

Людзі хочуць пайсці ў адпачынкі, а ім не даюць. Шмат замоваў — «распранайся і працуй». Вось і пачалі мужыкі абурацца парушэннямі іх працоўных правоў, дык іх па адным цяпер затрымліваюць.

У 2022 годзе заробкі ў «гарачых» цэхах складалі 800-1000 рублёў, што даволі мала, улічваючы цяжкасць працы і шкоду для здароўя. Нядаўна пачыналася хваля незадавальнення заробкамі, то ім, як кажуць у народзе, «кінулі костку» ў выглядзе 100 рублёў даплаты», — паведамляе крыніца «Белсата».

Чытайце таксама:

Брат Вітольда Ашурка: У Бярозаўцы з мінулага тыдня затрыманыя 9 чалавек

Затрымалі блогера Арсенія Кузьменчука

У Жлобіне адбыўся чарговы суд па «народным» артыкуле

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?