Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

«На пачатак жніўня ў сталічным рэгіёне зарэгістраваныя 358 суб'ектаў агратурызму, у тым ліку 37 новых. Усяго было пададзена 617 заяў», — заявіла Інга Малашэвіч.

Яна адзначыла, што для прыняцця рашэння аб статусе аграсядзібы на месцы выязджала спецыяльная камісія. Яна павінна была ацаніць, ці падпадае гэты аб'ект пад новыя крытэрыі для аграсядзіб. Калі ўладальнікі не згодныя з рашэннем камісіі, яны могуць падаць дакументы паўторна.

На 1 студзеня 2023 года на Міншчыне налічвалася 825 аграсядзіб. Да новага 2023 года вырашылі спыніць дзейнасць 375 іх уладальнікаў. А з ліпеня гаспадароў аграсядзіб чакалі сур'ёзныя змены, якія прымусілі іх сур'ёзна перабудаваць свой бізнэс або ўвогуле задумацца пра яго закрыццё.

Чытайце таксама:

Уладальнікаў аграэкасядзіб чакаюць змены

З больш як трох тысяч аграсядзіб у Беларусі на перарэгістрацыю пайшла толькі палова

Аграсядзібы пачынаюць душыць. Навошта і каму гэта трэба?

Аграсядзібам у глыбінцы абяцаюць больш прэферэнцый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?