Як паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал #1регион, паркоўка размешчана з улікам патрабаванняў бяспекі правіл дарожнага руху. Раней аўтатурыстам, каб сфатаграфавацца з зубром, даводзілася спыняцца проста на ўзбочыне.

Абнаўленне гіганцкай скульптуры, якую ўсталявалі амаль 20 гадоў таму, пачалося яшчэ летась. Тады мянялі металічныя лісты, пераварвалі швы. Крыху пазней яе перафарбавалі, а нядаўна ўсталявалі незвычайную падсветку. Цяпер у зубра ноччу свецяцца нават вочы.

Гіганцкая фігура зубра ўстаноўленая на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей у 2003 годзе. У вышыню металічны зубр 30 метраў, а важыць ён каля 70 тон. Зрабілі скульптуру на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтным заводзе.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Брэсцкай вобласці калекцыянуе зуброў

Беларускіх зуброў адправілі ў расійскі Башкартастан

У Брэсце скралі металічную скульптуру зубра

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?