Стала вядома, што 11 жніўня 2023 года да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі палітзняволеную 68-гадовую пенсіянерку Наталлю Пятровіч, піша «Вясна».

Жанчыну прызналі вінаватай паводле

  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.

Наталля Пятровіч была затрыманая 19 снежня 2022 года ў сваёй кватэры за каментары. Першапачаткова ёй таксама ставілі ў віну арт. 342 Крымінальнага кодэкса, але ён быў зняты падчас следства. 

Таксама Наталля Іванаўна мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры больш за тры тысячы рублёў паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Прысуд вынесла Вера Галаўко ў Мінскім гарадскім судзе. 

Нядаўна Наталля Пятровіч даслала ліст на волю:

«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець прама ў вочы. Я ў парадку».

Падтрымайце жанчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Наталля Іванаўна Пятровіч.

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
56