Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абмяркоўваюць сітуацыю вакол Сувалкскага калідора. Фота: канцылярыя прэзідэнта Літвы.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа абмяркоўваюць сітуацыю вакол Сувалкскага калідора. Фота: канцылярыя прэзідэнта Літвы.

Краіны Балтыі і Польшча абмяркоўваюць магчымасць поўнага закрыцця межаў, канчатковыя акцэнты будуць узгодненыя яшчэ ў гэтым месяцы ў Варшаве, цытуе словы міністра ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце BNS.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе пра «рэгіянальнае рашэнне».

«У мяне была размова з міністрам унутраных спраў Польшчы тыдзень таму. Мы дамовіліся, што цяпер на тэхнічным узроўні ўзгадняем дзеянні, алгарытмы, як бы гэта выглядала, калі б была прынятая такая рэгіянальная пастанова, калі б гэта зрабілі адначасова краіны Балтыі і Польшча, — сказала міністарка журналістам у сераду перад пасяджэннем урада.

«Я хачу запэўніць вас, што на тэхнічным узроўні мы гэта абмяркуем, а на палітычным — запланавана сустрэча 28-га ў Варшаве, у якой возьмуць удзел міністры краін Балтыі і Польшчы, мы расставім канчатковыя акцэнты, як павінен выглядаць так званы сінхрон», — адзначыла яна.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольд Абрамавічус заявіў, што закрыццё ўсіх шасці памежных пунктаў з Беларуссю адначасова выкліча сур'ёзныя арганізацыйныя праблемы.

У сераду міністры вырашылі закрыць з пятніцы пункты пропуску «Шумскас» і «Цвярачус» на мяжы з Беларуссю. Пасля гэтага будуць дзейнічаць чатыры пункты на мяжы з Беларуссю: «Мядзінінкай», «Лаварышкі», «Райгардас» і «Шальчынінкай».

Па словах міністра, аб гэтым рашэнні грамадскасць будзе праінфармаваная больш падрабязна, каб яно не прынесла нязручнасцяў.

«Вядома, наша галоўная мэта — каб як мага больш памежнікаў было на мяжы», — сказала міністр.

Урад вырашыў часова закрыць два пункты «праз геапалітычныя абставіны і дзеля зніжэння пагроз». Транспартны паток будзе накіраваны на завяршальную рэканструкцыю пагранічнага кантрольна-прапускнога пункта «Мядзінінкай».

Літва і краіны Балтыі робяць такія захады з-за сітуацыі вакол вагнераўцаў у Беларусі і павелічэння патоку нелегальных мігрантаў.

Чытайце таксама:

Літва ўсё ж закрывае два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

МЗС Польшчы пра закрыццё мяжы з Беларуссю: Разглядаем любыя крокі. Вагнераўцы спрабавалі пранікнуць у Польшчу

Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Польшча не выключае закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на беларускай мяжы

Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа

Сёння прыкмет правакацый вагнераўцаў супраць Літвы няма, але ёсць спакуса іх зладзіць — Наўседа

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
8