Фота: Slaski.strazgraniczna.pl

Фота: Slaski.strazgraniczna.pl

Пацвярджаючы сапраўднасць свайго пашпарта, беларус падаў дакумент з надпісам «легалізацыя міжнароднага дакумента, які сведчыць асобу», выдадзены на трох мовах. Сярод іншага на ім быў штамп Мазавецкай ваяводскай управы. Сапраўднасць гэтых пячатак таксама выклікала сумневы ў польскіх памежнікаў.

У размове мужчына расказаў пра свае планы на адпачынак: ён збіраўся ляцець у Егіпет і паказаў ужо набыты квіток на самалёт і пацвярджэнне браніравання гатэля. Паколькі іншых дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць перасячэння мяжы і знаходжання ў Польшчы, беларус не падаў, яго затрымалі.

Пашпарт грамадзяніна свету выдаецца некамерцыйнай арганізацыяй «Сусветны ўрад грамадзян свету», якая сапраўды пазіцыянуе яго як дакумент для міжнародных паездак. Тым не менш, нацыянальныя ўрады звычайна ставяцца да яго з вялікім скепсісам: не прымаюць зусім або прымаюць з натарыяльным пацвярджэннем. Цэны на такія пашпарты стартуюць ад 75 даляраў.

Чытайце таксама:

Ад захаплення дызайнам да абурэння правапісам — у сеціве спрачаюцца пра альтэрнатыўны нацыянальны пашпарт

Кавалеўскі расказаў і паказаў, што з сябе будзе ўяўляць беларускі альтэрнатыўны пашпарт

96-гадовая ўкраінка ўпершыню атрымала замежны пашпарт. Яна збіраецца ляцець у Амстэрдам да ўнучкі

Клас
3
Панылы сорам
34
Ха-ха
30
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
2