Алена Драбудзька. Фота: яе старонка «Укантакце»

Алена Драбудзька. Фота: яе старонка «Укантакце»

Затрыманай Алене Драбудзька 44 гады, родам яна з Бярэзінскага раёна. Скончыла мінскі педагагічны ўніверсітэт. Шмат гадоў яна загадвае інтэрнатам №4 у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У Алены ёсць непаўналетнія дзеці.

Як мінімум двойчы яна была ва ўчастковых камісіях на выбарах. У 2019-м яна ўзначальвала камісію №288, якая знаходзілася ў студэнцкім інтэрнаце БДЭУ на вуліцы Чурлёніса. Незалежныя назіральнікі звярталі ўвагу на анамальна высокую яўку на датэрміновае галасаванне ў студэнцкай вёсцы, якая разыходзілася з фактычнай.

У 2020-м жанчына была ў камісіі №59, якая размяшчалася ў тым жа інтэрнаце. Згодна з інфармацыяй платформы «Голас», сфатаграфаваных галасоў у падтрымку Ціханоўскай там было болей, чым у выніковым афіцыйным пратаколе. 

Але пасля Алена ўдзельнічала ў пратэстах супраць фальсіфікацыі выбараў. За гэта жанчыну і затрымалі.

Злева направа: Наталля Сівіцкая, Алена Драбудзька, Надзея Старавойтава. Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіК

Злева направа: Наталля Сівіцкая, Алена Драбудзька, Надзея Старавойтава. Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіК

Нагадаем, 24 ліпеня стала вядома пра затрыманне дзвюх кандыдатак філалагічных навук: Надзеі Старавойтавай і Наталлі Сівіцкай. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. 

Чытайце таксама:

Затрыманая выкладчыца БДЭУ — унікальная знаўца беларускай мовы і «Трышчаніяны». А яе маці цяпер у рэанімацыі

Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
21