У сваіх кароткіх паведамленнях Базум заявіў, што «пазбаўлены ўсіх кантактаў», ніхто не дае яму нармальнай ежы і лекаў, піша CNN.

Ён, як і многія жыхары Нігера, ужо тыдзень жыве без электрычнасці.

Таксама ў сеціве з'явіліся кадры прагулкі прэзідэнта пад канвоем вайскоўцаў.

Махамед Базум быў затрыманы ў прэзідэнцкім палацы 26 ліпеня, пазней адзін з верхаводаў перавароту генерал Чыяні абвясціў сябе новым лідарам краіны.

Захоп улады вайскоўцамі быў асуджаны на міжнародным узроўні, у тым ліку Францыяй і іншымі краінамі ЕС, а таксама ААН і ЗША.

Францыя таксама прыпыніла дапамогу Буркіна-Фасо, улады якой падтрымалі мяцежнікаў разам з Малі.

У нядзелю, 6 жніўня, тысячы прыхільнікаў перавароту сабраліся на стадыёне імя генерала Сэйні Кунчэ ў сталіцы краіны Ніямеі.

Многія прыйшлі на стадыён з расійскімі сцягамі, хоць сама Расія пераварот раней асудзіла.

Чытайце таксама:

ЗША падтрымалі ўльтыматум афрыканскіх краін прарасійскай хунце Нігера. А яна спыніла экспарт урану ў Францыю

«Папярэджваць пра пачатак атакі мы не будзем». Краіны Заходняй Афрыкі зацвердзілі план інтэрвенцыі ў Нігер

Пераварот у Нігеры: у прыхільнікаў путчыстаў заўважылі расійскія сцягі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5