Здымак ілюстрацыйны. Фота: Prayer Turambi / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Prayer Turambi / vecteezy.com

«З 1 жніўня сапраўды былі ўведзены часовыя абмежаванні на экспарт мяса птушкі з Беларусі ў цэлым на знешнія рынкі», — сказаў чыноўнік.

Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта было звязана з неабходнасцю забяспечыць жыхароў Беларусі і яе гасцей у рамках II Гульняў краін СНД. Смільгінь дадаў, што таксама ўлічваўся цэнавы фактар на знешніх рынках і жаданне беларускіх вытворцаў вывезці больш прадукцыі за мяжу.

«Але ў першую чаргу на рашэнне паўплываў наплыў гасцей», — адзначыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

З трох беларускіх птушкафабрык, праўда, гэтыя абмежаванні, маўляў, ужо знятыя, гэта тычыцца індычыны і мяса качкі. Што да астатніх, то «забарона на экспарт можа быць знятая нават на гэтым тыдні».

Намеснік міністра адзначыў, што галоўнае — атрымаць ад беларускіх вытворцаў гарантыю, што яны змогуць забяспечыць пад поўныя патрэбы ў кураціне айчынныя гандлёвыя сеткі.

Смільгінь сказаў, што сёння, 7 жніўня, прайшлі кансультацыі па названай тэматыцы з Рассельгаснаглядам, удакладніўшы, што ёсць поўнае паразуменне. Пры гэтым ён запэўніў, што ў Беларусі, маўляў, няма ніякіх праблем з птушынымі захворваннямі — «ні з высокапатагенным птушыным грыпам, ні з хваробай Ньюкасла».

Чытайце таксама:

Расіяне будуць абмяркоўваць з беларусамі забарону паставак кураціны. Кажуць, што іх не папярэдзілі

Беларусь абмежавала пастаўкі кураціны ў Расію

Колькі каштуе мяса ў Мінску. Вялікі агляд цэн з Камароўкі, гіпермаркетаў і інтэрнэт-крам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?