Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Гаворка ідзе пра жылы дом №20 (паводле генплана). Ён будуецца ў раёне вуліц Шаранговіча, Гарэцкага і Рафіева. Гэта новы мікрараён №2 (2-я чарга будаўніцтва).

Жылы дом запраектаваны панэльным на аснове тыпавой серыі М-464М-16. Будынак будзе складацца з чатырох пад'ездаў, 16-ці паверхаў і 256-ці кватэр.

Жыллё ў новабудоўлі будзе з аздабленнем. Сцены абклеяць шпалерамі, столі пафарбуюць, у санвузле пакладуць плітку, у жылых пакоях — лінолеум.

Цяпер у долевым будаўніцтве прапануюць усе кватэры ў доме. У першую чаргу жыллё прызначана для шматдзетных сем'яў, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у адміністрацыях раёнаў Мінска (па напрамках).

Гэтай катэгорыі грамадзян прапануецца:

  • 4 аднапакаёвыя кватэры;
  • 124 двухпакаёвыя кватэры;
  • 128 трохпакаёвых кватэр.

Кошт квадратнага метра — 2 278 рублёў (каля 730 даляраў за метр).

Дом пачалі будаваць 1 жніўня, а здаць у эксплуатацыю маюць намер 30 лістапада 2024 года.

Для заключэння дамовы неабходна асабістая прысутнасць, пашпарт (ідэнтыфікацыйная карта) і накіраванне адміністрацыі раёна Мінска. Таксама патэнцыйны дольшчык павінен быць гатовы аплаціць цягам 20 рабочых дзён 10% ад агульнага кошту аб'екта долевага будаўніцтва.

Чытайце таксама:

У якіх раёнах Мінска будуюць найбольш кватэр

У Мінску прадаюць кватэру Уладзіміра Мулявіна

І нават кухня ёсць для Барбі. У Мінску прадаецца кватэра незвычайнай формы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?