Паводле ацэнак Мінэканомікі, згарнуць бізнэс альбо перааформіцца ў юрыдычную асобу будуць вымушаныя 49 тысяч іпэшнікаў. Раней ведамства меркавала, што рэформа закране 100 тысяч, прыводзіць лічбы Бізнэс-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага.

У ІП, чые віды дзейнасці не трапяць у дазволены пералік, будзе 2-гадовы перыяд, на працягу якога яны змогуць працягваць бізнэс. Далей прыйдзецца зрабіць выбар: спыніць працу альбо стварыць юрыдычную асобу. У другім выпадку прапануюць спрошчаны парадак перарэгістрацыі, які забяспечыць пераход усіх правоў і абавязацельстваў ад індывідуальнага прадпрымальніка да юрыдычнай асобы. Сярод опцый — магчымасць зарэгістраваць фірму па месцы жыхарства або рэгістрацыя без змянення кошту камунальных паслуг, што выплачваюцца ўласнікам жылога памяшкання.

Чакаецца, што праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» будзе разгледжаны Парламентам у верасні ў другім чытанні. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?