Фота: AP Photo/Amr Nabil, File

Фота: AP Photo/Amr Nabil, File

Адсутнасць Расіі тлумачыцца тым, што падчас перамоваў будуць абмяркоўвацца ўмовы міру, якія Масква лічыць непрымальнымі. Гаворка ідзе пра ўмову перадачы Украіне тэрыторый у межах 1991 года.

У перамовах бяруць удзел прадстаўнікі Украіны, краін Захаду, а таксама прадстаўнікі краін, якія развіваюцца. Усяго на сустрэчы будуць прысутнічаць прадстаўнікі каля 40 краін, у тым ліку ЗША, Кітая, Індыі, Бразіліі, Інданезіі, Егіпта, Мексікі, Чылі і Замбіі.

Сустрэча ў Джыдзе — гэта працяг перамоўнага працэсу, пачатага пры канцы чэрвеня ў Капенгагене. Тады на сустрэчы ў сталіцы Даніі прадстаўнікі Украіны, краін G7 і краін «глабальнага Поўдня» абмяркоўвалі «далейшую імплементацыю ўкраінскай формулы міру», прапанаваную прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Гэтая формула сярод іншага прадугледжвае перадачу Украіне тэрыторый у межах 1991 года і выплату Расіяй рэпарацый.

На перамовах у Джыдзе таксама будзе прысутнічаць прадстаўнік Кітая — спецыяльны прадстаўнік урада Кітая па пытаннях Еўразіі Лі Хуэй. На сустрэчы ў Капенгагене прадстаўніка КНР не было.

Раней амерыканскае выданне The Wall Street Journal са спасылкай на заходніх дыпламатаў пісала, што Саудаўская Аравія была абраная як месца правядзення саміту, паколькі заходнія краіны спадзяваліся на прысутнасць прадстаўніка Кітая. Пекін падтрымлівае цесныя адносіны як з Расіяй, так і з Саудаўскай Аравіяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?