Прапагандыст выклаў у сваім тэлеграм-канале фоты рэчаў, якія яму не спадабаліся ў музеі.

Гэта запіс з падзякай у гасцявой кнізе за 2021 год ад галоўнага дарадцы ЗША, кніга Салжаніцына «Архіпелаг ГУЛАГ» («байкі барадатага здрадніка», як назваў гэта Азаронак), сцяг Беларускага асобнага батальёна (ён быў у складзе арміі Літвы, якая ваявала за незалежнасць Літвы ў 1918—1920 гадах), паштоўкі да святкавання 25 Сакавіка — Дня Волі і абвяшчэння незалежнасці БНР.

«Абураныя наведвальнікі дасылаюць абстановачку ў краязнаўчым музеі Браслава», — падпісаў гэтыя фоты прапагандыст.

«Што робяць мясцовыя ідэолагі?» — абураецца Рыгор Азаронак.

І абяцае, што зладзіць музею рэпрэсіі.

Чытайце таксама:

«Прапагандуюць польскі складнік нашай гісторыі». Лукашысты апалчыліся на парк «Сула»

«Яны — абслуга. Лёкаі. Ніжэйшыя чыны». Азаронак даў волю «пралетарскай нянавісці» да айцішнікаў і ўсёй «сферы паслуг»

Суаўтар мемарыяла «Хатынь» расказаў, чаму ўплёў у скульптуру ў гонар Лукашэнкі гадзюку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?