Скрын сайта Літрэс

Скрын сайта Літрэс

Тэлеграм-канал «Уцечкі інфармацыі» паведамляе, што ў сеціва трапілі наступныя даныя:

— імя і прозвішча (не для ўсіх);

— адрас электроннай пошты (590 тысяч унікальных адрасоў);

— хэшаваны пароль (SHA1 без солі).

У «ЛітРэс» пацвердзілі ўцечку.

«Нам вядома пра ўцечку, цяпер мы правяраем інфармацыю і праводзім унутранае расследаванне для высвятлення прычын і ацэнкі сітуацыі», — паведамілі ў кампаніі агенцтву «Інтэрфакс».

У кампаніі адзначылі, што меры па абароне даных кліентаў там пачалі прадпрымаць яшчэ да таго, як інфармацыя аб уцечцы з'явілася ў інтэрнэце.

«Уся плацежная інфармацыя — у бяспецы, паколькі мы не захоўваем плацежных даных карыстальнікаў. Аднак, паколькі зламыснікі сапраўды атрымалі доступ да адрасоў электроннай пошты карыстальнікаў, мы рэкамендуем карыстальнікам змяніць пароль ад «ЛітРэс», а таксама ад усіх сэрвісаў, дзе яны выкарыстоўвалі такі ж або падобны пароль», — адзначылі ў прэс-службе.

У кампаніі паведамілі, што ў выпадку, калі з акаўнтамі карыстальнікаў будуць здзейсненыя якія-небудзь несанкцыянаваныя дзеянні, усе яны будуць скасаваныя сэрвісам на запыт кліента.

«ЛітРэс» валодае сэрвісамі Літрэс, MyBook, LiveLib.

Чытайце таксама:

У Беларусі адбылася яшчэ адна ўцечка звестак

Якія звесткі беларусаў уцяклі ў сетку праз узлом буйных крам

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?