За ўчора і сёння выйшла больш за дзясятак відэа з затрыманымі нібыта за ўдзел у плане «Перамога».

ГУБАЗіК сцвярджае, што звесткі ім «зліў» Мацвей Купрэйчык, адзін з кіраўнікоў арганізацыі «Белпол», якая ўтварылася пасля расколу «Байпола».

Але рэч у тым, што звестак з плана «Перамога» ў яго ніколі не было: яны цалкам засталіся ў «Байполе» на чале з Аляксандрам Азаравым.

«Гэта трызненне. Доступу да плана «Перамога» «Белпол» і ягоныя супрацоўнікі ніколі не мелі. Гэта спецыяльны ўкід лукашыстаў дзеля таго, каб стварыць яшчэ больш непаразуменняў і пасварыць людзей», — расказалі нам прадстаўнікі «Белпола».

Адказаў і Аляксандр Азараў: «Гэта чарговая спроба спецслужбаў скампраметаваць мяне і план «Перамога» перад слуханнямі ў Каардынацыйнай радзе (яна цяпер заслухоўвае справаздачы прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета. — «НН»). Інфармацыя з бота плана «Перамога» ў бяспецы, як і раней».

Дык хто тады затрыманыя? Мяркуючы па відэа, гэта ніяк не звязаныя між сабой людзі. Імаверна, некаторыя з іх пісалі ў фэйкавы чат-бот плана «Перамога».

Губазікаўцы змушаюць іх абражаць Аляксандра Азарава і прызнавацца ў рэгістрацыі ў «Перамозе». У праўладных каналах «разганяюць», што звесткі пра затрыманых перадаў «Белпол». Адметна таксама, што адно відэа было загружана 31 ліпеня, а пасля «перазаліта» — гэта значыць, што ГУБАЗіК адмыслова назапашваў відэа на некалькі дзён.

Такім чынам, гэта выглядае, як спланаваны ўкід спецслужбаў, накіраваны на дыскрэдытацыю абодвух аб'яднанняў былых сілавікоў, а таксама Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Чытайце таксама:

Азараў патлумачыў, што адбываецца са звесткамі з плана «Перамога»

Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?