Маецца на ўвазе кавалак дарогі ўздоўж берага Гараднічанкі паміж будынкамі на вуліцы Будзённага № 46 і № 48 да вуліцы Ажэшкі № 47 і № 49. Па гэтых адрасах размяшчаецца вялікі офісны будынак з польскім консульствам, кафэ «Паланэз», а таксама жылыя дамы.

Магчыма, такім чынам рэжым Лукашэнкі рыхтуе адказ на нядаўнюю змену адраса Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку. 

Як вядома, участак вуліцы Электрычнай у Беластоку, дзе размяшчаецца беларускае консульства, у 2022 годзе перайменавалі ў вуліцу Вольнай Беларусі. Але мясцовыя жыхары выступілі супраць перайменавання, падалі ў суд і выйгралі яго. Назву вуліцы тады вярнулі, але пляцоўку, дзе размяшчаецца консульства Беларусі, перайменавалі ў сквер Вольнай Беларусі. Падчас свайго візіту на Падляшша ў ліпені яго ўрачыста адкрылі Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Чытайце таксама:

На «Гродна-Азоце» карты паляка прапануюць здаваць у КДБ

У Гродне каля будынка польскай дыпмісіі паставілі прапагандысцкія білборды

«Зробім не вуліцу, а плошчу Вольнай Беларусі, і да нас ніхто не прычэпіцца» — мэр Беластока

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1