Фота: Wikimedia Commons 

Фота: Wikimedia Commons 

«Бібліятэка Кангрэса ЗША паведаміла, што пераглядзела класіфікацыю ўкраінскага раздзела — вылучыла ў асобны ад СССР/Расіі раздзел (з DK508 у DK5001-5995) і больш адэкватна і поўна распісала перыядызацыю гісторыі, культуры і г.д. На чарзе ў іх — Беларусь. Яе таксама вылучаюць у асобны ад СССР/Расіі разьдзел (з DK507 у DK2001-2995). Цяпер яны шукаюць спецыялістаў для супрацы ў гэтай справе», — паведаміў Ігар Іваноў, бібліятэкар, супрацоўнік Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане, стваральнік выдавецтва Skaryna Press.

Раней кнігі Украіны і Беларусі канцэнтраваліся ў аддзеле «Расія / СССР».

Бібліятэка Кангрэса — нацыянальная бібліятэка ЗША, адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Заснаваная ў 1800 г., яна знаходзіцца ў Вашынгтоне. Гэта навуковая бібліятэка Кангрэса ЗША, якая абслугоўвае ўрадавыя органы, даследчыя ўстановы, навуковых супрацоўнікаў, прыватныя фірмы і прамысловыя кампаніі, школы. Адмысловы аддзел бібліятэкі Кангрэса займаецца афармленнем аўтарскіх правоў.

Бібліятэка Кангрэса мае 18 чытальных залаў на 1460 чытацкіх месцаў. З бібліяграфічных выданняў бібліятэкі Кангрэса найбольш значныя — «Нацыянальны зборны каталог» («The National Union Catalog»), які выходзіць з 1958 года штомесяц, і зборны каталог кніг, якія захоўваюцца ў бібліятэках ЗША, паведамляе bellit.info.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?