Фота: Эліза Кавальчык

Фота: Эліза Кавальчык

На верталётах на малой вышыні немагчыма не заўважыць мяжы з яе кантрольна-следавымі палосамі, а з польскага боку — і з высокай сцяною. Калі залёт быў намераны, гэта правакацыя, якая можа мець наступствы для польска-беларускіх адносін.

Аб пралёце беларускіх верталётаў першымі паведамілі жыхары гарадка Белавежа, што ў Падляшскім ваяводстве паблізу польска-беларускай мяжы. Там часта праходзяць вайсковыя вучэнні, таму спачатку мясцовыя не надалі значэння шуму матораў. Але калі машыны з чырвонымі зоркамі з'явіліся над стрэхамі іх хат, не заўважыць іх стала немагчыма. Фота беларускіх верталётаў апублікавала мясцовая жыхарка Эліза Кавальчык. Яе словы пацвердзілі іншыя мясцовыя жыхары: верталёты лёталі над дахамі іх дамоў.

Фота: https://twitter.com/SluzbyiObywatel

Фота: https://twitter.com/SluzbyiObywatel

Польскія OSINT-даследчыкі, якія аналізуюць адкрытыя даныя, па фатаграфіях вызначылі, яшчэ верталёты заляцелі з Беларусі ў Польшчу каля вёскі Грудкі, зайшлі прыкладна на тры кіламетры ўглыб краіны, а пасля развярнуліся і паляцелі над Белавежай.

Пазней «Беларускі Гаюн» вызначыў, што верталёты паглыбіліся ў паветраную прастору Польшчы на 2,3 км.

Фота: sluzbyiobywatel.pl

Фота: sluzbyiobywatel.pl

Польскія вайскоўцы факт перасячэння мяжы верталётамі спачатку аспрэчвалі, але пасля прызналі, што сапраўды мела месца парушэнне паветранай прасторы Польшчы двума беларускімі верталётамі.

Перасячэнне мяжы адбылося ў раёне Белавежы на вельмі малой вышыні, што ўскладняе яго выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі. Таму польскія радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэння паветранай прасторы Польшчы, патлумачылі ў Мінабароны.

Варшава таксама паведаміла, што беларускі бок інфармаваў польскі аб вучэннях каля мяжы.

У МЗС Польшчы выкліканы беларускі часовы павераны для дачы тлумачэнняў, а міністэрства абароны прыняло рашэнне выслаць да мяжы дадатковыя падраздзяленні.

Цікава, што ў час, калі беларускія верталёты абляцелі польскую Белавежу, Аляксандр Лукашэнка наведваў пасёлак Белавежскі літаральна за пару дзясяткаў кіламетраў па іншы бок мяжы. Верталёт Лукашэнкі пераляцеў туды з рэзідэнцыі ў Віскулях.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыгразіў падрывам БелАЭС і заявіў пра кантрактную армію на аснове вагнераўцаў

Польшча адправіла на мяжу з Беларуссю сваіх снайпераў

Сёння прыкмет правакацый вагнераўцаў супраць Літвы няма, але ёсць спакуса іх зладзіць — Наўседа

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?