Вячаслаў Чарнецкі. Фота: «Укантакце»

Вячаслаў Чарнецкі. Фота: «Укантакце»

Пра затрыманне чалавека паведаміў праваабарончы канал «Право имеют» на падставе відэа, што з'явілася ў праўладным канале.

Як высветліла «Наша Ніва», затрыманага мужчыну клічуць Вячаслаў Чарнецкі. Вядома пра яго няшмат — ён жыў у Мінску, жанаты, захапляецца пейнтболам.

Калі верыць ГУБАЗіК, ён пакінуў каля тысячы каментароў у розных чатах. Але як жа яго адшукалі? Адказ просты — па тэлеграм-акаўнце, які некалі называўся ягоным імем.

Гісторыя змяненняў акаўнта Вячаслава. Скрыншот з бота Eye_of_beholder

Гісторыя змяненняў акаўнта Вячаслава. Скрыншот з бота Eye_of_beholder

У гэтым выпадку нават пасля выдалення каментароў і акаўнта была вялікая імавернасць, што яго адшукаюць, бо даныя маглі раней трапіць у базу сілавікоў. 

З таго, што можна было паспрабаваць зрабіць — выдаліць каментары з дапамогай адмысловага бота, выдаліць сам акаўнт і стварыць новы на замежны нумар. Але гэта не дало б 100% гарантыі ад затрымання.

Нават калі вы пэўныя ў бяспецы акаўнта і не пакідалі аніякіх каментароў, паглядзіце, што правяраюць на мяжы і паклапаціцеся пра змест сваіх прыладаў.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Распавядаем, як сілавікі знаходзяць стваральнікаў стыкераў у Telegram

Клас
9
Панылы сорам
13
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
75