Кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік БСДГ Сяргей Чэрачань. Фота: «Наша Ніва»

Лідар партыі Сяргей Чэрачань паведаміў ТАСС, што яе прадстаўнікі не ўдзельнічалі ў судовым працэсе. «Рашэнне адназначнае і не патрабуе нашай прысутнасці. Калі атрымаем дакументы на рукі, паведамім», — сказаў ён.

27 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў партыю «Зялёныя», будуць ліквідаваныя Беларуская патрыятычная партыя, Рэспубліканская партыя, КХП-БНФ і АГП.

9 жніўня будзе разгледжаны пазоў аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, а 14 жніўня аб ліквідацыі Партыі БНФ.

Перарэгістрацыю прайшлі тры партыі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Камуністычная партыя Беларусі. Таксама была зарэгістраваная новая партыя — «Белая Русь».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7