Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас, піша Budzma.org.

У праграме:

  • Анімацыя і незвычайныя забаўкі разам з персанажамі славянскай міфалогіі
  • Оpen-air беларускіх гуртоў
  • Тэатралізаваныя пастаноўкі і перфомансы
  • Шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу ад студыі этнапластыкі «Кетры/Ketri»
  • Фестывальны квэст
  • Навуковыя лекцыі і дыспуты ад слынных знаўцаў беларускай міфалогіі
  • Тэматычная выстава карцін (Яўген Кот і праект «Беларускі бестыярый», Артур Басак, праект «Беларускія нячысцікі» і іншыя)
  • Інтэрактыўныя пляцоўкі, зона Сярэднявечча, творчыя майстар-класы, горад майстроў, фотазоны, фуд-корт
  • Экскурсіі па музеях запаведніка
  • Вогненнае шоу

Галоўнае: начная экскурсія па міфалагічнай сцежцы запаведніка

І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!

Дата: 19 і 20 жніўня

Месца: Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка, вуліца Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Квіткі: дарослы 55 рублёў, дзіцячы 25 рублёў, дзеткам да 7 гадоў — бясплатна; месца ў кемпінгу — 15 рублёў за намёт.

Глядзіце праграму ды набывайце квіткі на старонцы фэсту па спасылцы.

Не засмучайце Цмока — прыязджайце!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?