Рэсурс bellit.info паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і будзе змяшчаць актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным свеце, фармаваць віртуальную энцыклапедыю беларускай літаратуры.

Аўтары праекта так бачаць сваю місію:

«Пішам пра літаратуру ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў безадносна да ўзросту і часу нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, некрапалістыку, архіўныя даныя), збіраем звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыявізуальныя, і базу экранізацый літаратурных твораў. Усе гэтыя бакі літаратурнага жыцця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных раздзелах: «Персаналіі», «Бібліятэка», «Медыя», «Аўдыя», «Відэа», «Архіў», «Некропаль».

«Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб мець магчымасць разглядаць беларускае слова ў шырэйшай перспектыве, але найперш прысвецім нашу працу сваёй літаратуры», — гаворыцца ў прэзентацыйным прэс-рэлізе праекта.

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў — недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні. Мэты арганізацыі — пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі.

Арганізацыя паўстала з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса.

Чытайце таксама:

Атрута для мужоў і дыктатараў

«Любы тэкст не ў вершаванай форме для мяне пакута». Паэтка Наста Кудасава расказала, як пачала пісаць, як піша і ці задаволеная сваімі творамі

Уладзімір Караткевіч. Сакрэты культавага пісьменніка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?